Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вецер лашчыць зімовую хмарку...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вецер лашчыць зімовую хмарку
Ён каханак яе і вястун.
Даланёю падхопіць і шпарка
Закалыша, гарэза-пястун.

Валасы ёй расчэша лісліва,
Клапатлівай расправіць рукой.
Сарамліва, ласкава, цнатліва
Пацалуе, крануўшы шчакой.

Побач зорка – нябёсаў істота –
Ззяе ярка на млечным шляху.
Але ў бляску – нуда і самота.
Ёй жа ласкі, ну хоць бы крыху!

Маладзік – прыгажун яснавокі –
Асвятляе наўкола усіх.
Ды пагляд свой халодны, высокі
Ёй не дорыць, а звыкла прыціх.

Толькі зорачка з даляў далёкіх
Бляск свой дзеліць са мной надвая.
І здаецца такой адзінокай!
Адзінокай… Такой жа, як я.