Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вось неяк так

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Вось так адразу нават і не скажаш-
Адкуль з'явіўся мне нуды сіндром?…
Паўзуць па небе гружаныя баржы-
Аблокі, што напоўнены дажджом.

Паўзуць сабе ні валка і ні хістка,
Па шляху груз губляюць — дрэнны знак.
І не адкажаш з першага ўпырску:
Чаму ж у кропель гаркаваты смак?…

Чаму душа імкнецца скінуць цела,
Змёрзлая, блукае дапазна,
І птушкі так пасвістваюць нясмела,
Як быццам бы вясна і не вясна?…

Як быццам ні надзеі, ні прасвету.
Вада стаіць заслонай у акне.
Вось неяк так, няхай і дзіўна гэта,
Але здаецца, дождж ва мне…
ва мне…
28.12.2012

Пераклад верша Родяхиной Маргариты «Вот как-то так» (www.stіhі.ru/2010/04/22/3145)



10-ты радок чытаць так: I,

10-ты радок чытаць так:

I, змёрзлая, блукае дапазна,

Ты ведаеш,Сяргей,крышачку

Ты ведаеш,Сяргей,крышачку наглядаю за табою,бачу валодаеш і Рыфмай,і Рытмам,і Сэнсам,таму кажу: пара несці нашу беларускую мову ў выглядзе літаратуры і рускім людзям,што я і Франак Нырка даўно робім на партале стіхі.ру (расейскім) і чытаюць - на беларускай мове,і чытачоў ШМАТ! Таму - уперад! і зусім нецікава - трыдцаць вершаў ТАМ зараз размесціш,ці ТРЫ.

На сціхах.ру ёсць беларускія

На сціхах.ру ёсць беларускія вершы?

Зьміцер,я ўжо Другі год

Зьміцер,я ўжо Другі год выкладаю там мноства Вершаў на беларускай мове. Пасля кожнага верша,унізе даю пераклад некаторых слоў на рускую мову, чытачам гэта спадабалася (рускаязычным).Пішуць мне аб тым,што і не падазравалі якая у нас цудоўная Мова. Чытачоў там у мяне ШМАТ. Залезь і паглядзі =Олег Буйницкий.Стихи.ру

Дзякуй, Алег. Зараз жа)))

Дзякуй, Алег. Зараз жа)))