Цудоўныя гадзіны!
Квітнее восень перад зімою.
Цветастай хусткай маніць, вабіць за сабою.
І ўсё гэта – як ў апошні раз.
Салодкі пацалунак развітальны,
Заплюшчыць вочы сонечны прамень,
Вецер паведае мне шэптам яе тайны,
Астудзіць галаву рачны струмень.
Срэбрам і золатам мяне ты ўзнагародзіш,
Лістом кляновым – быццам медалём.
Па пералесках ты мяне паводзіш,
Абсыпеш дробным восеньскім дажджом.
Прыгожае багатае ўбранства
Прыкрые снегам хуткая зіма.
Зайздросна ёй глядзець на гэта панства,
Ды ў рэшце рэшт прыйшла яе пара.