Ты па садзе прайшла мімаходзь
і па ветры ліcце раскідала.
Што стаіш на парозе? Праходзь,
Я даўно цябе, восень, чакала.
У душы ўспамін разбудзі,
Прынясі хараства і спакою,
і халоднай рукой астудзі
Ты гарачую летнюю мрою.
Мы с табой пасядзім за сталом,
Ціхі дождж будзем слухаць увечар.
і рабінавым горкім віном
Адсвяткуем нарэшце сустрэчу.
Жанна, вы паэт!!! Адкуль вы
Жанна, вы паэт!!! Адкуль вы толькi нарадзiлiся? Вы ж - генiй!
Цудоўны верш! Толькі
цудоўны верш! толькі пераправіць бы лісце на лісцё. і радок у дцшы ўспамін разбудзі на успамін у душы разбудзі.
з павагай, таццяна дз.
ну,можа ў яе клавіятура
ну,можа ў яе клавіятура расейская... тамацькі Дума выкінула з алфавіту букву Ё.