Восень слязьмі апалай лістоты
Быццам мастак, малюе жыццё...
Шэрай улады пануе брыдота
Нават калі пляваць праз плячо..
Край занядбаны сынамі Халеры,
Край ганарлівы ў мінулым сваем!
Нібы астатні ваяр на галеры
Што патанае ў пракляццях залеў...
І ты мне кажаш, галоў нахіліўшы,
вусны ледзь-ледзь прытуліўшы да губ,
"Мы пераможам, паразкі спаліўшы
Моцным спляценнем сэрцаў і душ"
Мы пераможам! Гучала стагоддзі
Крыкам Радзімы у кайданах...
Мы пераможам! Рэхам ў народзе
Плакалі сквапна бацькі па сынах,
Тых, што загінулі ў прышасці катаў,
Што і цяпер пануюць, сычы...
Мы пераможам! -- словы пра страты
І пра свінячыя здрадаў лычы...
Восень слязьмі апалай лістоты
Ладзіць спатканне памяці душ...
Твой пацалунак нібыта грымоты
Рэштак мінулага ў дотыках рук...