Душуся моўчкі колкім комам
Занадта справядлівых фраз...
Цень парасона над галовамі,
Ўсё болей аддаляе нас.
Маўчыш, бясстыжы, ганарлівы,
Спакойна жмурачы анфас;
У вачах, халодных і журлівых,
Старая стомленасць ад фраз...
І страшны рота выгін жорсткі,
Да вуснаў блізіцца маіх...
І вочы мокрыя, і шчокі,
Хоць парасон той на дваіх...
Загасла ў лужы цыгарэта...
Не будзе шчырым той адказ...
Як шмат гавораць так пра гэта!
Навошта так, як гэты раз?!
Страшная, страшная
Страшная, страшная праўда...
яшчэ і не накрашаная пры гэтым.
цодоўны верш, узрушваючы.
цодоўны верш, узрушваючы.