(пераклад з рускай мовы)
Восень. Золкая волкасць,
У лужах дрыжаць разводы...
Сэрца шчыміць пяшчотай
Стылай парою года.
Пала лістком з бярозы,
Жаль - гасцявала мала;
Не асушыла слёзы,
Будняў не пераламала,
Толькі кволым цяпельцам
Ледзь адагрэла рукі.
Ды навучыла сэрца
Пераносіць разлукі.
яшчэ крыху і мяне тое
яшчэ крыху і мяне тое сэрца...
Хопіць.
Зачаравалі вы, Алена, мяне
Зачаравалі вы, Алена, мяне сваімі цудоўнымі вершамі
о, як прыгожа, тонка,
о, як прыгожа, тонка, рамантычна.
І сумна адначасава.