Неба – шэрае радно,
шэры дожджык б’е ў вакно,
чорны пёс дрымотна крэкча,
і душа мая ў цямрэчы.
Зніклі зоркі і луна ...
Рып маркотны цвыркуна
цішыню спалохаў...
Жах –
А я ў цемры быццам спрах!
Адзінюткі я, адзін,
сэрца выядае сплін,
у галаве скрыгочуць шкельцы,
піва выпіта ў бутэльцы.
Шкаф адкрыў, а там шкілет –
І чамусьці пісталет,
на цвіку вісіць гармонік,
і расхрыстаны буклет.
Зачыніў шкаф – ціша дна,
ды і ў пастцы - ні храна,
сам, відаць, кавалак сыру
я забраў калісьці, сіры ...
цікава напісана. з гуморам.
цікава напісана. з гуморам.
вельмі цікава.
вельмі цікава.