Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восеньскі альбом

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)
Гэты пейзаж называецца «Восеньскі клён». Фарбаў не пашкадавала мастачка выдатная. Гэта малюнак “Бярозава-вохравы сон”. Зачараваны сусвет прыгажунямі статнымі. Вось нацюрморт «Спелы яблык». У пажоўклай траве Ён сакавіты, наліты - духмяная сонейка. Вось павучок ў невядомую казку плыве, Зацыраваў небасхіл ніткай срэбнаю тоненькай. Гэта адзелі рабіны свой лепшы ўбор. Бачыш, як граюць на сонцы каралі шыкоўныя! Велічна клін жураўліны штрыхуе прастор. Вабяць у далеч бясконцую хвалі чароўныя. Воддаль дубова-асінавы ўспыхнуў пажар. Размаляваны кусты бы кароны дзівосныя. Шчодра аздобіў лясоў грабяні залатар. А гэта вось - я і ты. Мы вандруем па восені… Air Jordans