Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воўк князя Гедыміна

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
ВОЎК КНЯЗЯ ГЭДЫМІНА Я не ведаю імёнаў кветак, птушак і начальства. Я каменьчыкі збіраю і малюскаў – так, да кучы. Ды аднойчы я дастала ваўчаня з чужое пасткі. І жыве ў мяне жывёлка, хоць характар і падлючы. Воўк мой падазрона белы, і чамусь баіцца поўні. Выць не ўмее, толькі вочы жоўтым свецяцца бурштынам. Па начах кудысьці рвецца, то маўчыць, то ціха стогне. А пад ранак прапануе будаваць нанова Вільню. Не батанік, не заолаг, я магла і пераблытаць, У вітальні ля пантофляў і не воўк мяне чакае. Але ўчора нейкі дзядзька, што назваўся Гэдымінам, Стукаўся ва ўсе пад’езды і казаў – ваўка шукае. Без яго, маўляў, ніколі збудаваць не зможа Вільню. Air Huarache Classic


Вельмі цікавыя тэмы

Вельмі цікавыя тэмы закранаеце ў вершах. Спадабаецца.