Шаркаў лапкамі па падлозе
І напружана піпкаю пыхаў,
Паглядаў дружа мой у трывозе,
Інтрыганцкі сачыў пры пагрозе,
Ледзь прыкметна так вочкамі лыпаў.
Абнадзейна дзівіўся ў твар мне,
Вандраваў жа, стаміўся ў волю
Етак быццам бы з хлебам і соллю
Разчакана глядзеў на мяне,
А тым часам на нашым стале
Налівала матуля гасцінец,
І цікуюся быццам паршывец
Каб ўзяць і самой частаваць,
А яго ўвесь час не чуваць...
Углядзеў - падхапіўся на ножкі,
Ледзь учуў пах духмянага млека
Аж глядзіць, што і кнопачка-кошка
Лапкі-драпкі цікуе на гэта...
Закрахтаў, натапырыў іголкі
І спалохана з крыўдаю сочыць,
Мокры носік у талерку не точыць
І цікуе бы шарычак колкі
Ручкі прагнуць узяць таку цацку -
Аж камочак ускочыў знянацку
Уцякаць мо сабраўся ды маці
На падол узняла кацяняці
А цяпер з заспакоеным сэрцам
Можаш досыта, вожык, наесца.
22.05.2012
Файны апокрыф. Асаблiва тэма
Файны апокрыф. Асаблiва тэма пра вожыка.