Засынае месяц на дубах высока,
Вецер шэпча казку тонкаму галлю,
І за рэчкай зорка падае ў асоку,
Каб прынесці шчасце людзям на зямлю.
Засынаюць елкі, засынаюць клены.
Непаўторным сумам поўніць ноч двары.
Засынаюць кветкі, і пад коўдрай соннай
Засынаюць птушкі у густым бары.
Закрываюць хаты жоўтых вокнаў вочы,
Льецца з неба срэбра зорнага святла.
Бы зачараваныя, у палоне ночы
Ціха ходзяць цені ў пошуках цяпла.
Цудоўна!
Цудоўна!
Не блага. Аднак не назіраю
Не блага. Аднак не назіраю развіцця і невыразны канчатак.