Пасля дожджыка смарагдава трава,
так жадаецца кранаць яе рукой,
агрубелай ад крутых расійскіх спраў,
прабягаючых прадоўжаным радком.
Па світанку на балконе шызы голуб
навівае ля галубкі віражы,
мне б таксама бы зрабіць такое сола
пра ўзрост старэчы моцна не тужыць.
Ах, навошта перазвоньваць у званочкі,
пустаслоўем не літуючы радок,
векавечныя ў кахання вершы-строчкі
пад эгідай сонца, ветра і аблок!
рамантычны верш
рамантычны верш
прыгожа.
прыгожа.