Дзень велікодны.
З самагоннай,
Уяўнай злосцю галасоў
Мужчыны вешалі “пагоны”
Адзін адному да тузоў.
А аднаногі,
Захмялелы
Аднавяскоўцаў прыпыняў,
Гаворкі прагнучы.
Мялела
Вачэй самотных глыбіня.
Адзіны сведка —
Кот куртаты
Сачыў з цікаўнасцю ката,
Як чалавек
На пальцах даты
Жыцця пражытага гартаў.
І, як у куфаль
Мутнай брагі,
Упала крыўда
З п’яных губ:
— Мне ў еты самы дзень...
Пад Прагай
Засукаваціла нагу...
Апошні дзень – вялікі
Апошні дзень – вялікі дзень!
Усім,усім. Крамя калекі...
Занадта чорны яго цень,
Яму адному, і на векі...
Каб не было яго зусім!
Куды б та Прага падзявалась?
Хай не застаўся б і жывым!
А кот бліжэй прысеў, счакаўшысь.
Прабачце, вершам падобны твор
Прабачце, вершам падобны твор назваць цяжка. Вам неабходна лепш вывучаць беларускую мову, імкнуцца дасканала валодаць словам.