В.Р.
Вярталіся ўночы з Палесся.
Асфальт шапацеў пад коламі.
Гучала ў салоне паэзія –
Уражвала, непакоіла.
Пад зорамі красавіцкімі
На хуткасці дзевяноста
Чыталіся вершы нізкамі
Спакойна, нягучна, проста.
Не раз, нібы мроя, ўспомніцца
Начная дарога гэта.
Я быў шчаслівы напоўніцу –
Я вёз у прышласць Паэта.