Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясёлка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дожджык, сыпані!
Я паеду на кані
У дыямантавай вясёлкі
Папрасіць агні.

Чырвоны, памяранцавы
Усіх адораць шанцамі,
Хто з адмовы Боскаму
Млеюць ад тугі.
Жоўтыя, зялёныя,
Дзьмухаўцамі поўныя,
Дадуць сэрцам лёгкасці
Майскія лугі.
А на сінім золку
Бэзаў зорных россып
Зноў абудзіць сілы
Соннае зямлі.

Дожджык, сыпані!
Усё благое прагані
І сасмяглым людзскім душам
Чысты свет вярні!



Вось вам мой верш на той жа

Вось вам мой верш на той жа матыў
УСПАМІН
У лесе хораша было:
Навокал — воля!
Бусёк вымахвае крылом,
Спявае долю.
Бусліны клёкат... а малэ
Таке мурзатэ
Бяжыць за поле, і далей
Крычыць заўзята:
"Бусько, бусько клекатун,
Ловіць жабу за каўтун!"

У лузе люцікі цвілі,
Нібыта сонцы,
Вянкі зялёныя плялі
Дзяўчаты хлопцам.
Лілея летам... Па вясне —
Пралескі, лотаць...
Цвіце Палессе і нясе
Птушыны сокат.

На гаманлівых паплавах
І ў дзень, і ў вечар —
Гуллівых чаіц перамах, —
Вясну скергечуць.
Цыганскі дожджык церушыць,
Вясёлка ззяе...
Яшчэ здаецца: вечна жыць
Не перастанем.
І ўсё бяжыць, бяжыць, бяжыць
Дзіця мурзатэ,
Бяжыць за хмаркаю, крычыць,
Нібыта тату:
"Дожджык, дожджык, сыпані,
Што б калюжкі булі,
По коленца брулі,
Дожджык, дожджык, секані,
Мы паедзем на калі,
Маму з поля прагані,
Тату з поля прагані,
Дожджык, дожджык, сыпані..."