Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна

Сярэдняя: 4.1 (20 галасоў)

Прыйшла чароўная і светлая вясна.
Ружовым ранкам, сонечным праменнем
І радуе пралескавым цвіценнем,
Звініць яе пяшчотная струна.

Вяселы шпак шпакоўню абжывае
І бэз стары вось-вось зазелянее.
Лагодны ветрык пад страхой гуляе,
Забавачку шукае вее, вее.

На лаўцы разваліўся кот шчаслівы
Ды грэецца на сонцы лежабока,
У дзень вясенні малады, руплівы
Бусліны клекат льецца з-пад аблокаў.



Дзе той лектар??? Няўжо ш не

Дзе той лектар???
Няўжо ш не бачыш, што паміж першым і астатнімі слупкамі розная рыфмоўка ідзе?
Таму табе і варыянцік выкладаў, што так не робіцца +--+, а далей +-+-)
Правакатар гэта быў, Зінаіда. Не інакш. Бо калі у арыгінале памарачкі былі, дык тут ужо яўная паэтавая памылка, або песьня з прыпевам і куплетамі. Але ж па сэнсу тады не падыходзіць.

Шчыра кажучы не чакаў, што

Шчыра кажучы не чакаў, што размешчаная тут яшчэ ўчора кваліфікаваная лекцыя з водгукам на яе самаго аўтара будзе так хутка выдалена пад нуль разам з маім паслухмяным адказам-варыянцікам пра рыжага ката.)
Нават маю пяцёрку за верш цяжка разгледзець.
І што зараз?
Каб ведаў, дык хаця б той варыянт захаваў сабе.(

Дзякуй Вам Франак, сапраўды,

Дзякуй Вам Франак, сапраўды, калі сення ўважліва паглядзела дык зразумела, што хтосьці пажартаваў, а можа ен ненадта разбіраецца ў тэхніцы напісання вершаў як і я, ды што цяпер зробіш? Прабачце:)

Калі б я так сумаваў, аб

Калі б я так сумаваў, аб кожным страчаным радку, дык ужо дзесьці ў ложку паралізаваны знаходзіўся б.
Хіба ў Вас пасля дзьвух апёкаў аніякіх думак не засталося? Хіба рукі не з таго ж вытанчанага матэрыялу?)))