Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Выбух у мінскім метро

Сярэдняя: 4.8 (21 голас)

Выбух у мінскім метро-
Як нож пад лапатку дзіцяці.
Як сівер халодных вятроў
На першыя кветкі.
Як удар па цяжарнай маці.

Ударыў не проста трус.
Не проста маральна паўшы.
А вырадак. Нелюдзь.Гнус,
Душу Сатане прадаўшы.

На бязвінных, на простых людзей-
Не на мафію і паразітаў-
Як рука паднялася твая, ліхадзей?!
Толькі немцы палілі так
Нашы вёскі і жыта.

2
У тым дыме метро
На кускі разарваны
Светлыя мары, надзеі, любоў...
Там нашыя сэрцы крываваю ранай
Зліліся ў сэрца адзінае зноў.

Не выплакаць слёз.
Быццам пад камянямі-
Мае родныя дзеці, сёстры, браты...
Малюся за вас я
Усімі вясновымі днямі.
Зорамі ўсімі.
І ззяннем крынічнай вады.

І пракляцце табе!
Твайму босу! І роду!
Вырадак люты.Чорная гліна часоў.
Бо ніколі з душы ўжо не змыць вам, уроды,
Гэту людскую бязвінную кроў.

Хоць наперадзе час-
Яшчэ болей суровы.
Метро указала:
Мы не зброд. А народ!
Бо толькі ў адзінстве, братэрстве, любові
Выжывем мы-
Як выжывалі ўжо тысячы год.

14.04.2011



Дзякуй Вам

Дзякуй Вам