Час дарма мы не гублялі: З сябрам змея майстравалі. Змей паветраны чароўны – Атрымалася цудоўна! Дзень пагодны, ветрык вее, Дзетвара бяжыць за змеем. Звонкі смех, настрой прыўзняты. Правядзём палёт выдатна!