Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Выпала

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Напэўна выпадак і бог,
Каб на яго заўжды маліцца.
Але каб выпала ўсё ж
Паставіць трэба не забыцца!

І тут не выпадак суддзя.
Бо ставіць мусіць на ідэю,
Якая вылучана з «Я»,
З якой ідуць усе падзеі!

Падзеі горшыя, калі
Заплюшчаныя нашы вочы.
Усё залежна на зямлі.
Але ж за гэтым нехта сочыць.

Навошта вочы? -Каб глядзець!
А розум, каб рабіць высновы,
Асэнсаваны погляд мець,
Каб нараджацца прапановам.

Дзе прапановы ў мяне?-
Не пакідаць усё на бога,
А нешта кідаць і сабе,
Калі яму мы дапамогай.

Дакладнасць трэба ва ўсім,
І адпаведна неадкладнасць.
Усё заробленае кім-
Яго прыватная уласнасць.

Невыпадкова зарабіць,
Невыпадковасць перамогі-
Умовамі павінны быць
На падуладнай нам палове.



"Напэўна выпадак і

"Напэўна выпадак і бог,"
Франак, слова "бог" заўжды пішацца з вялікай "Бог"