Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я аддаю сябе журбе...

Яшчэ не ацэнена

Я аддаю сябе журбе
Ўсёпаглынальнай, звыклай –
цалкам.
Каторы раз кажу сабе:
“Ўдавілася адным кавалкам”.

Ні пракаўтнуць, ні пражаваць,
Ні нават выплюнуць зваротна.
Дала ж зарок – таму – трываць,
Хай моташна, безпаваротна.

І хай камусьці – гэта смех,
Альбо – нагода пазласловіць.
Таму — цярпець, зрачыся ж – грэх,
А час разважыць, так бы мовіць.

Ні абысці, ні скіраваць —
Хапала спробаў, можа з сотню.
Ні пракаўтнуць,
ні пражаваць,
ні нават
выплюнуць
зваротна.