ТЫ малюеш мора, ЁН малюе неба,
я душу малюю, тую, што ў святле
выгукае чайкай альбо пралятае
пугачом вушастым над начной расой.
На палітрах вашых алейныя фарбы,
на маім мальберце – бачыце квадрат,
пэндзлі не патрэбны, не патрэбны грунты,
душы немагчыма рамкай атачыць.
Вал дзявяты грымне ў каменнасць прычала,
сонца забліскоча ахвярным агнём –
ТЫ стыхію ўпішаш у палатно льняное,
ЁН дадасць барвовасць у жыццёвы ўзор.
А мне невядомы ні подрамнік зыбкі,
ні пленэр пры ветры альбо пад дажджом,
я душу малюю, сэрца не шкадую,
што там шкадаваці, выцьвіла яно...
так, як цудоўна малюнак
так, як цудоўна малюнак малюецца