Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я к табе прылячу

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Я к табе прылячу
Шызакрылаю птушкай,
Каб хоць крышку суняць
І суцешыць твой боль.
Слёзы, беды твае
Знае толькі падушка,
Што ўначы паліваешь
Сваёй чыстай слязой.
Працавала на полі
Ад зары і да ночы,
Гадавала дзяцей,
Ласкай песціла іх.
Не змыкала вачэй,
Адганяла дрымоту,
Мыла, шыла, вязала
Для крывінак сваіх.
Але вось разляцеліся
Дзеці, быццам бы птушкі,
І калі-нікалі
Толькі вестку прышлюць.
Па-ранейшаму ты
Думкі дзеліш з падушкай.
Па-ранейшаму вочы
Слёзы горкія льюць.