(Радзіме, маёй Беларусі)
На свеце многа ёсць краінаў
Прыгожых, цёплых і халодных.
Мая - у бярозах і ялінах,
Мне ўсміхаецца лагодна.
Няма мілей яе на свеце,
Пяшчотай свеціцца, як маці.
Заўжды гатовая прывеціць,
Дапамагчы ва ўсім дзіцяці.
Сягодня ў белым ты адзенні.
Бываеш рознаю. І ў шэрым,
Але з табой жывуць надзеі
І зацвітаюць кветкі веры.
Тваіх вачэй не згасны позірк
У блакітным колеры сусвету,
Іскрыцца срэбрам на марозе.
І я люблю цябе за гэта…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116111805449
Цудоуны верш.Унучка у раённым
Цудоуны верш.Унучка у раённым конкурсе выйшла на горад з iм.Будзем спадзявацца, што i там будзе зауважана з цудоуным матэрыялам...
Цудоуны верш!Пранiкнёны i
Цудоуны верш!Пранiкнёны i шчырасардэчны з любоую да Радзімы, маёй Беларусі. Вялiкi дзякуй аутару!
Дзякуй Вам, паважаная
Дзякуй Вам, паважаная Макараўна, на жаль не напісалі сваё імя, за добрыя словы. Перадавайце і ўнучцы шчыры дзякуй. Няхай ёй счасціць і з вершам, і, наогул, па жыцці ...
З павагай, аўтар7