У сонечны захад дабаўлю світання,
Кропель расы зіхатлівыя блікі,
Узлёту душы, глыбіні разважанняў,
Мноства эмоцый, пачуццяў вялікіх.
Цішы таемнасць, струны трапятанне,
Яркіх штрыхоў, далікатных адценняў.
Зорнае высі, чароўнага ззяння,
Расчаравання і захаплення.
Велічнай тонкасці архідэі,
Непрадказальнасці фрэзіі,
Сноў веснавых і зімовай завеі... –
Так я малюю паэзію.