"Я мужык-беларус, —
Пан сахі і касы;
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзве валасы..."
Я. Купала, 1905–1907
Я мужык-беларус, -
Слова роднага пан;
Нёс каштоўны свой груз -
Мовы казачнай збан,
Але страціў яго
Ў ліхалецці гадоў.
Не мяне аднаго,
А мільённы ратоў
Прывучылі казаць
На расійскі манер,
Пачалі вытрасаць,
Беручы за каўнер,
Словаў родных святло,
Мовы нашай агонь, -
Мы згубілі цяпло,
Нібы вершніка конь.
Мы згубілі ў баі
І дачок, і сыноў.
Нам спяваюць гаі
Казкі новых паноў.
Прачынайся, народ!
Я - мужык-беларус
Разамкну табе рот,
Ды на чысты абрус
Мовы казачнай збан
Я пастаўлю - смакуй!
Хутка здзейсніцца план,
Ты частуйся - сьвяткуй.
07.03.2014