Я не помню калі
Зразумела, што сэрцам твая.
Можа, як зацвілі танкастволыя вішань сады,
Мо мяне абудзіў апантаны любоўю жаўрук,
Ці зязюля, што лічыць гады,
Ці той колас, што лашчыцца рук?!
Я не помню калі…
Стала роднаю гэта зямля,
Можа, як матылі бесклапотна расквечвалі май?!
Ці ўвосень было, калі скардзіўся ў печы смаляк?!
Сенажаць падказала- дзе рай?...
Мне не ўспомніць той час аніяк..
Я не помню калі,
Ап’янела ад кменных вятроў,
Чабарамі азораных ветлых сцяжынак-дарог,
Я не помню калі,
Зразумела цану гэтых слоў.
Зразумела душой, зразумела Усё, далібог.
Даражэнькая Iна! Дзякуй табе
Даражэнькая Iна! Дзякуй табе вялiкi за такiя цудоўныя вершы. Ты таленавiты паэт, i я жадаю табе усяго добрага i творчых поспехаў.