Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я проста хачу табе сніцца

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Я проста хачу табе сніцца
У цёмныя-цёмныя ночы
Я проста хачу адчуваць
Як моўчкі глядзяць твае вочы.

Мне хочацца раніцай проста
Устаць, заварыць нам гарбаты
Навіны глядзець і гуляць удваіх
Сустракаць вечарамі закаты.

Мне хочацца проста быць побач
Калі табе дрэнна, калі табе добра
І грэцца зімовай халоднай парою
Удваіх пад адной толькі коўдрай.

Мне сніцца, што будзем мы разам
Цябе вечарамі дадому чакаю
Толькі былое не вернеш назад
Як сніцца – не будзе , я знаю.

Ю.С.



моучки плачу, добра, што сам

моучки плачу, добра, што сам сабе