Я сабе прыдумаю каханне
З дотыку пляча, з усмешкі шчырай.
Яно будзе яснае, як ранне,
Сумнае, нібы адлёт у вырай.
Яно будзе грэць мяне і цешыць
У зімовай цемры і самоце,
Яно будзе ў маім лепшым сне жыць
І гучаць у кожнай маёй ноце.
Яно будзе катаваць і мучыць
І не дасць спакою, ні адхлання.
Мне з ім будзе цяжка. Але ж, мусіць,
Не бывае лёгкага кахання...
Верш прыгожы, але сумны...
Верш прыгожы, але сумны...
Не бывае сумнага кахання
Ты сабе прыдумаў ужо каханне
З дотыку пляча, з усмешкі шчырай.
Яно яснае, як ранне.
І чуваць ужо гукі тваей ліры.
Яно будзе грэць цябе і цешыць
У зімовай цемры і самоце.
Яно будзе жыць
І гучаць у кожнай тваёй ноце.