Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я стаяў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я стаяў на гразкiм, прамоклым асфальце,
Iшоў дождж -
Сапраўдная сусветная залева,
Але гэтай ноччу
Мне чамусьцi
Не хацелася спаць.
У тваiх вокнах не было святла,
Толькi лiпкi шэры дым струменiлся па шыбах-
Ты была не адна...
Сапрауды,
Я нiколi не разлiчваў на тваю адданасць,
Але так хацелася верыць,
Што таемная з усiмi,
Ты была сумленнай са мной.
Якая наiўнасць...
Апошнi раз ты сказала,
Што мае словы
Упершыню за шмат гадоў растапiлi крыгi.
Зараз я стаяў па каленi ў вадзе
I бачыў як плавiцца лёд у тваiх вачах.
Я не магу цябе пакрыўдзiць,
Не магу падыйсцi да табе,
Не магу сказаць...
А ты можаш...
Але вусны маўчаць, i я разумею,
Што чаканне дарэмна.
Не ў першы i не ў апошнi раз
Я разрываю сябе на кавалкi,
Раскiдваю па наваколлi голас свой i сваю душу,
Працiнаю сябе сотнi i сотнi раз,
Не чакая нiчога
I спадзяваясь на нешта,
Аб чым не магу сказаць нiкаму.
Я стаю на асфальце ў нейкай трасцы,
Багна пад маiмi нагамi
Усё глыбей i глыбей
Цягне мяне ўнiз.
I святло ў тваiм акне
Мне не патрэбна...
Ты не адна...
А дождж ... хай iдзе,
Ён так удала ўмее хаваць слёзы.
Мужчыны не плачуць,
Канешне не,
Яны проста знiкаюць у рэках уласнага болю,
А шчасце -
Яшчэ адна казка.
Я прасiў падмануць, i ты падманула,
А што цяпер?
Мне няма ў каго спытаць.
I вуглi кастроў, што калiсьцi грэлi,
Разносiць вецер...
I на руках тваiх
Мне не забыцца сном...



каханне

цудоуна!