Я вывучаў
іерогліфы вуліц –
і зразумеў,
Што горад пусты,
як позірк у наркамана:
Мінулага
не памятае
(ці ніколі не меў?),
Сучаснае
можа выявіцца
падманам.
Ноч –
уварвалася ў горад,
бы раз'юшаны дзік,
Задушыла агні
ў шматпавярховых бярлогах.
Дождж –
ахінуў цалафанам
сляпы маладзік.
Божа,
нічога не бачна.
Нічога.
Згубіўся, бедны "кітаёза" у
Згубіўся,
бедны "кітаёза"
у Менскіх завулках-іерогліфах...
Яшчэ і дзік сустрэўся,
нецвярозы...
Добра,што вочы з прыжмурам і адкрыты нямнога...-
нічога не бачна.
Нічога.