Плыве над садам дух мядовы
Дзе тыя фарбы, словы ўзяць?--
Не хопіць колераў і мовы,
Каб водар спелы перадаць.
Прыйду у сад, на ранку, босы
І буду слухаць і глядзець,
Як над ападам уюцца восы
і ўспомню той счаслівы дзень:-
Калі пад яблыняй, на лісці,
Ад спёкі летняе руды
Салодка спаў,як у калысцы,
Не знаўшы гора і бяды.
Каціла сонейка з-за горкі
І недзе ўверсе, між галін,
Гарэлі яблыкі, як зоркі
Пяшчотным колерам малін...
Прыйшоў у сад:-Былое, дзе ты?
Стаяў схіліўшы галаву.
А пераспелыя ранеты
З нябёсаў падалі ў траву.
Дзякуй Вам вялікі за Вашы
Дзякуй Вам вялікі за Вашы такія цудоўныя вершы й малюнкі!
Дзякуй і Вам, Зоська, за
Дзякуй і Вам, Зоська, за добрыя словы.
Чаму Анатоль Галушка толькі
Чаму Анатоль Галушка толькі адзін верш вывесіў?
Замечательное произведение)
Замечательное произведение) Большая просьба к Автору: Будьте так добры, добавьте пожалуйста Ваши произведения))
Замечательное произведение)
Замечательное произведение) Большая просьба к Автору: Будьте так добры, добавьте пожалуйста Ваши произведения))