Апошняя ягадка ззяе
На лісцях цудоўных зялёных
І так да сябе прыцягае,
Паставіцца нельга адмоўна.
Бярэш яе ў рукі пяшчотна,
Кладзеш на далонь,нібы сэрца,
Яна на далоні ахвотна,
Здаецца, вось-вось ды заб`ецца.
Здаецца, няма больш нічога
Мілей, прыгажэй ва ўсім свеце.
А паху, а смаку такога
Нідзе вы яшчэ не найдзеце.