Як многа трэба чалавеку,
Як мала хочацца душы,
Праз ўсё жыцьцё зьвіняць манеты
І вораг хіжы на мяжы.
За трыццаць срэбранікаў д'яблу
Душу прадаць, а потым што ж...
Зьгібееш ў церніях жыцьцёвых,
Сатлееш ў прысак... Анягож?!
Шукацьмеш потым ратаваньня,
Але ня знойдзеш – не шукай,
Бо Богу здрадзіў і Радзіме –
Ў пакутах стогне родны край.
Чужы акраец дзярэ глотку,
Ды і майно не на карысьць,
Прадаўшы родную старонку,
Хіба ты маеш права быць?..