Як палягчэлі ў дрэваў кроны!
Свіціцца будуць і расці
Аж навылёт у сінь прахоны
У парадзелым іх лісці.
Што верасам на сонцы сніцца?
Як трапятацца перастаць
Асінніку на звон сініцы
Ад панізовага куста?
Пайду без думак адмысловых
Туды палянай нацянькі,
Дзе ў верасовых сцішных сховах
Яшчэ растуць баравікі, —
У свет знаёмы і радзінны, —
Не на журбу, не на бяду,
I ніць празрыстай павуціны
He абыду, не абыду.
Усё такое знаёмае 1 м1лае з
Усё такое знаёмае 1 м1лае з дзяц1нства...
Чытаю 1 коцяцца слёзы...
Вял1к1 дзякуй аутару, што сва1м мастацк1м словам абуджае у душы лепшае.
Няхай лёгка яму сп1цца 1 ён ведае, што прайшл1 гады, а яго вершы не пак1даюць людзей раунадушным1.