Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакуль

Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)

Паміж жыццем і смерцю, на мяжы
святла і цемры, шчасцейка і ліха,
душа спазнала, як салодка — жыць.
На свеце жыць! — І дыхаць! Проста дыхаць!

Якая радасць — раніцай ізноў
злавіць паглядам сонечны праменчык —
і ўгледзець ласку Божую — Любоў —
ва ўсім — і перад Ёю ўдзячна ўкленчыць.

І ўстаць —

І, "прыгубіўшы" новы дзень,
падзякваць
за "ігрыстае" імгненне,
прымаючы і мітусі "мігцень"
як міласць, і урок, і блаславенне.

Узяць —

і бултыхнуцца ў мора спраў
з вялікай (невыразнай!) асалодай —
нібыта і не жыў раней, а спаў,
прачнуўся — і "дарваўся" да свабоды.

Любіць —
усе крупіначкі жыцця,

цаніць
усё, што птушкай пралятае, —

пакуль...

дыхання пара (ці быцця?)
няўзнак,
бы аблачынка, не растае...



Вельмі люблю Вашы вершы!

Вельмі люблю Вашы вершы!