Як струны звонкія цымбалаў, У сэрцы песня зазвінела І змоўкла ў лузе анямелым, Як струны звонкія цымбалаў.
Яна у думках зарунелых Расою ранняй не апала… Як струны звонкія цымбалаў, У сэрцы песня зазвінела.