Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Rating All.BY

трыялет

Яшчэ не ацэнена

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы.
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.



Яшчэ не ацэнена

Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.



Яшчэ не ацэнена

Завеі эратычныя зімы
сакавіком пачуцці закружылі.
I — нонсенс — закіпелі ў кожнай жыле
завеі эратычныя зімы.

Мой трыялет, па сутнасці, нямы.
Канстатаваць ён толькі факты ў сіле:
завеі эратычныя зімы
сакавіком пачуцці закружылі.