Ох! Ох! Ох!
Натаміўся
Наш Цімох.
Ох і натаміўся!
Ох і нарабіўся!
Што рабіў ён,
Хочаш ведаць?
Слухай:
Сеў Цімох
Абедаць.
З’еў увесь спачатку
Боршч:
Міскі тры,
А мо і больш.
Потым з’еў
Талерку кашы.
Потым выпіў
Прастаквашы.
Праглынуў
Адну катлетку
З’еў талерку
Вінегрэту.
А затым яшчэ
У рот
Ён адправіў
Бутэрброд.
Ну, а потым?
Ну а потым
Ён запіў усё
Кампотам.
Мама кажа:
“Ты, Цімошка,
Адпачні крыху
На ложку.
Адпачні,
Мая малютка,
Ды вячэраць
Будзем хутка”.
Рады наш Цімох
Паспаць.
Ды не можа ён
Устаць!
Натаміўся
За ядою,
Што не справіцца
З сабою.
Зварухнуцца нават
Цяжка.
Уздыхае
Брацік Сашка:
- Трэба нам цяпер,
Відаць,
Кран пад’ёмны
Выклікаць!
Вывучылі ваш верш на конкурс
Вывучылі ваш верш на конкурс у дзіцячы садок. Дзякуем за такі жыццёвы і шчыры гумар!
вельми добры верш для дзяцей
вельми добры верш для дзяцей
Вельмi выдатна
Вельмi выдатна