Як жадаеш, запытай, я не прамаўчу,
раскажу, як ясны луч льецца па плячу,
як у садзе кінутым ключ знянацку ўзнік,
раскідаўшы талерамі светлы маладзік.
Тым, хто апантана мкнецца ў марыва Землі,
ты салому свежую жытнюю сцялі,
як хто спатыкнецца раптам, і ўпадзе ізноў,
то ён сам паднімецца без ніякіх слоў..
Як жадаеш, запытай, словы ў мяне ёсць
на радок нанізаны, у іх кахання млосць
з мятным лёгкім прысмакам, з лёгкай гаркатой
кропкі, што згадзілася быць сама сабой...
Ты прыходзь з нябыту і...
Зрэшты, тут ілгу,
часам паабцёрхала радугу-дугу,
ягаду ранейшую паглынула сныць,
зерню стогадоваму коласам не быць...
Прыгожа і чароўна атрымалася.
Прыгожа і чароўна атрымалася.