Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якія шэдэўры стварае мастак-сакавік!

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Якія шэдэўры стварае мастак-сакавік!
Сівыя палотны грунтуючы марай-надзеяй,
Ён фарбы вясёлкі збірае на пэндзаля цвік
І ўводзіць у свет паэтычнай душой чарадзея.

У шэрых нябёсах малюе малінавы сон.
Запэцканы снег адсіняе шыкоўным адценнем.
Яго акварэлі змяняюць графічны сезон –
І зноў ажываюць пяшчотай паўтоны, паўцені.

Ён птушак гукае – каб радасцю дрэвы гулі.
Звініць ручаямі, купае праменчыкі сонца.
Спаўняе сімфонію “Цуды вясновай зямлі”,
Злучаючы колеры, гукі і пахі бясконца.

На дзіўную музыку промні мазкамі кладзе,
Яскравым святлом сагравае жывыя малюнкі
І шчасце даруе… Вясна-прыгажуня ідзе!
Хто ў шапку не спіць, той збірае яе пацалункі…