Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якога колеру вайна

Яшчэ не ацэнена

Якога колеру вайна?
Хто гэта ведае,скажыце,
Калі задоўга да жніва
Самлелі каласы у жыце.

Якога колеру вайна?
Калі не ўзняцца птушаняці,
Зайшлося крыкам немаўля,
Каля застрэлянае маці.

Якога колеру вайна?
Калі руйнуюць вёскі танкі,
Калі знявечана зямля,
І не спяшаюцца світанкі.

Якога колеру вайна?
Калі з крывёй змяшаўся попел,
Як багна жыцці жрэ яна-
Адрыгваецца ў лёсах потым.

Чыё сумленне не хварэе,
Хто болю спачываць умее-
Таму падкажа хай журба,
Якога колеру вайна.