Яшчэ ўсе схаваныя ў сон
Адзінкі, як прызыў да пераменаў
І ксёнз цягае звыкла парасон
І цёткі-памаранцы мыюць сцены.
Ёсць транспарт, хай кантролю болей зноў
З квіткамі, як і з транспартам праблемы
Але даедзем, дапаўзем, дайдзём
у вечным, у чаканні пераменаў.
Чакаць ад пераменаў
Чакаць ад пераменаў перамен,
Рабіць іх пад сябе-другімі -
Абодва выйсця вартыя да змен!
Вяртацца толькі трэба за ўсімі.
І парасон не здольны утрымаць
Ўтульнасць перад навальніцай.
На сьценках ёсьць, што маляваць -
Аб чым не ведала й блудніца.