Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З 8-м Сакавіка

Сярэдняя: 4.3 (19 галасоў)

Яшчэ нядаўна вечарамі,
Калі ішлі снягі з вятрамі,
Калі шчыпаў усіх мароз,
На шыбах лед жывы парос,

Вы марылі, мае дзяўчаты,
За цеплым кубачкам гарбаты,
Што прыйдзе некалі яна –
Доўгачаканая вясна.

Дык хай за гэтае чаканне
Вам будуць медам пажаданні,
І шчасця прыцячэ рака
Са святам 8-га сакавіка.

І ў гэты дзень, на гэта свята,
Я быць мужчынам вінаваты
І пажаданні вам дарыць,
Салодка словы гаварыць.

Жадаю шчасця, адназначна,
Здароўя, грошай у прыдачу,
І ўсяго з усіх бакоў,
Бярыце больш ад мужыкоў.

Няхай здараюцца падзеі,
Ды з самых казачных надзеяў
І з самых каляровых сноў,
Хай прыйдзе радасць і любоў.

Жадаю, каб цвілі душою
Улетку, увосені, зімою
Як веснай белыя сады,
І не было ў жыцці бяды.



Гэта лепшае, што я знайшоў

Гэта лепшае, што я знайшоў па-беларуску!!! Супер!!!

Шчыра напісаў, Міхась!!!

Шчыра напісаў, Міхась!!!

Дзякуй, прыгожы верш!

Дзякуй, прыгожы верш!

Вельми прыгожы, верш

Вельми прыгожы, верш

Вялікі дзякуй за такі цудоўны

Вялікі дзякуй за такі цудоўны верш! Цяпер буду віншаваць жанчын менавіта гэтымі словамі))))

Вельмi добры верш.

Вельмi добры верш.