Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За выданні свае я ў адказе

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

За выданні свае ў адказе,
Нават дзецям я іх прапаную.
Хай чытаюць усе хто чытае
Мо падзяку аднойчы пачую...

Не скажу, што я голас Сусвету...
Хоць які, але сэнс усе ж маю.
Вельмі цяжка у жыцці быць паэтам-
Як выходзіць- так і спавядаю.

Вам пішу свае позіркі у неба.
Я далека лятау,- далей буду.
Ты не хочаш ?- не слухай пра гэта!
Мой аповед для простага люду.

Разумее мяне Брат не кожны,
Нават гэтым магу ганарыцца.
і дасюль няхай дойдзе нямоглы-
Беларусам пішу я крупіцы.

Быу бы час- напісау мо і болей,
Ды хачу ужо у койку лажыцца.
У эфіры зауседы тралюю...
Да сустрэчы у маіх "небыліцах"!!!

Арсень Прэсны. 2012



То,што пісана мною - КлассЫка

То,што пісана мною -
КлассЫка такая!
Што і дзецям чытаць патрабую!
Каб не збылі мяне:
ўсе,хто чытае мяне,й не чытае!
Ўсім засесці за вершы мае!
Маці вашу такую!

Не скажу, што я голас Сусвету.
Але сэнс дасылаюць мне з Высі...
Ой,як цяжка у жыцці быць паэтам -
то па мордзе дадуць,то па пысе...

Вам пішу свае назіркі з Неба...
Я далека лятаў...
Заўтры далей шчэ буду!
Слухаць не хочаш? А трэба!
До дастану ўсюду!

Разумее мяне Брат не кожны...
Не магу браццямі ганарыцца...
Быць патам у браццёў няможна!
Беларусам адпішу грачнёвай я крупіцы.

Быу бы час- напісау мо і болей,
але патрабуюць ужо у койку мне лажыцца.
Я - народны!
Таму санатору ў піітабальніцы.

Алесь ты мой даражэнькі,

Алесь ты мой даражэнькі, напішы што- небудзь талкавейшае, адно глядзі з глузду ня з"едзь))))

Госцечка,ты наш

Госцечка,ты наш даражэнькі,чытай талкова,бо хлапца,які з глузду з'ехаў клічуць
АРСЕНіЙ. А мяне - АЛЕГ. і ня верш я пісаў,калі ты - да мяне,Алега, а ПАРОДЫЮ на ГЛУЗД АРСЕНіЯ.