Еду я ізноў на дачу,
Сутнасць каб спазнаць свабод,
Сярод барахла і срача
Пах жыццёвы і смурод.
Сотак пяць у маім актыве:
Агарод, вішнёвы сад
І ў рэальным пазітыве
Усіх суседак розны зад.
Калыхнулася вялікім
Валькі моцная карма,
Да заходу і не знікне, -
Пустазелля, - жыў дарма!
З опернага вось Алены
Ляжкі дзве тырчаць тырчком,
Карані шукае хрэну, -
Безмужыцкі Ленкін дом.
Вось Марыськін, Кацькін, Светы,
Вось Ларыска ў негліжэ, -
Кожны са сваёй прыметай!
З незнаёмымі - цяжей.
Хто сказаў «неэстэтычны»
Гэты нелексічны рад?
Спецыфічна паэтычны,
Той жаночы дачны зад!
Мне вельми спадабаўся гэты
Мне вельми спадабаўся гэты верш.
Ён прасякнуты вясёлым настроем,
даруе пачуццё радасцi i шчасця.