Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Загаманiлi ў лесе партызаны

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Загаманiлi ў лесе партызаны На астраўку малым сярод балот Дзед ў кажусе карой падперазаным Трымае тут ў жыццi апошнi фронт Тут хлапчукi сваю праходзяць школу Як лепей мiну ў рэйкi залажыць I колькi пораху узяць, i колькi толу А iм, мiж iншым, хочацца так жыць… Тут мае ўсё падвойнае значэнне I зашывае сам сабе мундзiр Ў якiм ад немцаў выйшаў з атачэння Да партызан чырвоны камандзiр Тут сiнявой блiшчыць на сонцы зброя Дым папiрос iдзе у вышыню А немцы – вунь, глядзi, за той гарою Яны пiльнуюць гэту цiшыню Загаманiлi ў лесе партызаны На астраўку малым сярод балот Яны усiм у свеце паказалi Якi за ўсiх мацнейшы будзе фронт Air Zoom Pegasus 33