Загінуты боль, адзінота ў сэрцы
Душа ў змаганні, а целу спакой.
І ведаеш ты, не адчыніцца дзверца
Не пойдзе дадому забіты твой боль.
Крылам ты махаеш, як птушка ў выгнанні.
Мінулае пойдзе па-іншай шашы.
Жыццё тваё ў цэлым душы пакаранне
Для думак пакуты, для духу: ” Грашы”.
Магло б быць іначай, ды мары ўцякалі,
Магло б быць і лепей, ды не для цябе.
Магчыма, за гэта цябе пакаралі?
І тут ты шукаеш сябе ў сабе.