Заходзь, быць можа, проста памаўчым,
Пра цені пад вачыма не спытаеш…
Я пачакаю, пакуль ты… з другім,
Куры, я бачу, ўсё таксама паліш.
Заходзь, быць можа, проста на бліны,
Я сам кляпаў іх, увесь час камяком,
і камячкі ня бітыя мукі,
Але ўсё роўна, хатнім пахне дом.
Табе спяю бязгучна і без слоў
Пра тое, не змагла што адгадаць,
і пра агульнае з агульных наших сноў,
Пра тое, што «з пачатку б нам пачаць …».
Быць можа, мы разгледзім у былым
Усё тое, што раней так … не паспелі…
Сляза… і толькі шызы дым ...
Дым? Блін ... бліны згарэлі.
Заходзь, быць можа…
У вершы пачуццё паэта сагрэта
У вершы пачуццё паэта сагрэта цеплынёй, шчырасцю... Цудоуна!!!