Апалагетам «чыстай паэзіі»
Аб палітацы што – ні слова?
Што – аб долі людской маўчаць?
Недзе стогне маё Хрыстова
I галосяць крыжы, крычаць!
Не палітыкі-небаракі,
А звычайныя мужыкі
Забываліся там за чаркай,
Адвіталіся на вякі.
Не гарэлка труціла душы,
Хоць віноўніца і яна,
Палітычны іх смерч адужаў,
Вымушаючы піць да дна.
Больш не трэба пра дровы думаць
I за пляшку шукаць каня,
Больш не будзе па сэрцы грукаць
Тэлевізараў балбатня.
А іх жонкі брыдуць, як цені,
Да магілкавых бугаркоў,
Апускаюцца на калені
I нямеюць без слёз і слоў.
I вісіць, быццам меч, прастора,
Пазбірала і гнеў, і страх,
Чалавечыя боль і гора
I па вёсках, і ў гарадах.
Дзесьці стогне маё Хрыстова
I галосяць крыжы, крычаць...
Аб палітыцы што – ні слова?
Што – аб долі людской маўчаць?
Гэта ж сучаснае! Гэта ж пра
Гэта ж сучаснае!
Гэта ж пра псеўдапарламант, які зацьвердзіў забарону неафіцыйных палітычных апытанняў!
Так паэты, так.
Ні з кім і нідзе ўжо нельга абмяркоўваць здзекі Псеўдапрэзідэнта над нашай мовай і гісторыяй, здзекі над нашай уласнасцю, якой ён гандлюе выключна ў сваех мэтах, выбарамі, тэлебачаннем.
Інакш будзе, як мінімум штраф у мільён.
А калі сапраўды шчыра апытваць будзеце, дык за краты пасодзюць!!!
Усе на фронт. Ідзе халодная грамадзянская вайна.